Тры малыя сястрычкі загінулі на пажары ў Петрыкаўскім раёне. 21.by

Тры малыя сястрычкі загінулі на пажары ў Петрыкаўскім раёне

01.11.2010 13:41 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас пажару ў жылым доме ў вёсцы Камаровічы Петрыкаўскага раёна загінулі тры маленькія дзяўчынкі.

Як паведаміўпрэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, трагедыя адбылася 31 кастрычніка каля 19.00. Ратавальнікаў выклікаў дыспетчар хуткай дапамогі. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС агонь быў патушаны суседзямі,

з дома вяскоўцы вынеслі тры трупы — двухгадовай Аліны, трохгадовай Наташы і пяцігадовай Дашы.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства з агнём. Дзяўчынкі былі дома адны. Іх 28-гадовы бацька і 27-гадовая маці ў той вечар пайшлі ў госці да суседзяў, а двое старэйшых дзяцей са шматдзетнай сям’і — вучні 2-га і 3-га класаў — знаходзіліся ў бабулі.

«Дом ад пажару амаль не пацярпеў, былі закурадымлены сцены, пашкоджана крэсла. Вялікі агонь разыграцца не паспеў, але было моцнае задымленне», — зазначыў прэс-сакратар. Паводле яго слоў, спрацавалі ўстаноўленыя ў доме пажарныя апавяшчальнікі, але суседзі, заўважыўшы пажар, не паспелі выратаваць дзяцей, якія задыхнуліся дымам.

Як мяркуецца, пажар пачаўся ў вялікім пакоі, і дзяўчынкі перабраліся ў спальню.

Труп аднаго дзіцяці быў знойдзены на ложку, другога — на падлозе, трэцяга — у куце пакоя.

Мясцовыя органы ўлады характарызуюць шматдзетную сям’ю станоўча: спіртнымі напоямі бацькі не злоўжывалі. Бацька працуе на мясцовым сельгаспрадпрыемства даглядчыкам жывёлы, маці пяці дзяцей, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, працавала ў гаспадарцы даяркай.

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика