Украінцы працягваюць нелегальны збор нашых журавінаў
04.11.2010 16:50
—
ЧП
|
Чарговая група ўкраінскіх грамадзян, зборшчыкаў дзікаросаў, затрымана на беларускай тэрыторыі блізу мяжы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, 3 лістапада ў Столінскім раёне на тэрыторыі былога Мерлінскага палігона пагранічнікі Пінскага атрада затрымалі 19 грамадзян Украіны, восем з іх — непаўналетнія. Украінцы праніклі на тэрыторыю Беларусі, каб забраць раней нарыхтаваныя тут запасы журавін і папоўніць іх. Зараз затрыманых перадаюць украінскім памежнікам. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая група ўкраінскіх грамадзян, зборшчыкаў дзікаросаў, затрымана на беларускай тэрыторыі блізу мяжы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага...
|
|