Вынеслі з завода на... 111 млн
09.11.2010
—
ЧП
|
З ліпеня па верасень гэтага года крымінальнае "трыа" на адным са сталічных прадпрыемстваў крала напільнікі і шыны для бензапіл. Усе "несуны", паводле звестак прэс-афіцэра Першамайскага РУУС Вольгі Куцько, жыхары Пухавіцкага раёна ва ўзросце ад 19 да 22 гадоў. Яны затрыманыя, у дачыненні да зламыснікаў заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Згодна з заканадаўствам, кожны ўдзельнік "трыа" мае ўсе шанцы пазбавіцца волі на тэрмін да 12 гадоў. Ігар ГРЫШЫН. Маршрутка перакулілася, але пустая6 лістапада ў Магілёве на Мінскай шашы каля 19 гадзін сутыкнуліся маршрутнае таксі і грузавы мікрааўтобус. Яны рухаліся ў адным напрамку, маршрутка паварочвала налева і ў выніку ўдару перакулілася. Пасажыраў у ёй не было, бо праца таксі на гэты момант была завершана. Хто вінаваты ў дарожна-транспартным здарэнні — разбіраюцца. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ліпеня па верасень гэтага года крымінальнае "трыа" на адным са сталічных прадпрыемстваў крала напільнікі і шыны для бензапіл
|
|