23-гадовая жанчына ўпусціла 5-месячнае дзіця ў раку і скочыла за ім у ваду
10.11.2010 14:55
—
ЧП
|
У Брэсце рыбакі дапамаглі выбрацца з ракі жанчыне з пяцімесячным дзіцём, за якім яна скочыла ў ваду. Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Васілеўскі, гэта адбылося 9 лістапада прыкладна ў 12.30 на набярэжнай ракі Мухавец, недалёка ад прычала. «Паводле слоў Жанчына паспела схапіць у вадзе дзіця і паплыла з ім у бок мужчын, якія лавілі рыбу з лодак. Адзін з іх забраў у лодку малога з рук жанчыны, а двое іншых — дапамаглі выбрацца з вады яго маці. У гэты час яна з дзіцём была прыкладна за 20 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС даставілі хлопчыка ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу, яго маці — у Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу. Паводле інфармацыі медыкаў, на раніцу 10 лістапада іх стан не выклікае апасенняў.Падзяліцца навіной:
Ларыса Шыганава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё скончылася шчасліва.
|
|