У Баранавіцкім раёне з-за казулі, якая выбегла на дарогу, пацярпелі два чалавекі. 21.by

У Баранавіцкім раёне з-за казулі, якая выбегла на дарогу, пацярпелі два чалавекі

23.11.2010 10:59 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Баранавіцкім раёне з-за казулі, якая выбегла на дарогу, пацярпелі два чалавекі, паведамілаінспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік.

Паводле яе слоў, аварыя, віноўнікам якой стала жывёліна, адбылася вечарам 20 лістапада на аўтадарозе Брэст — Мінск недалёка ад вёскі Лесіна.

Казуля з раздзяляльнай паласы скочыла пад аўтамабіль «Форд-Гэлаксі».

Пасля наезду на жывёліну кіроўца «Форда», 45-гадовы жыхар Драгічына, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем «ГАЗ-32213», які рухаўся ў спадарожным напрамку па суседняй паласе. Ад удару грузавік з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку два пасажыры «ГАЗа»: 51-гадовы і 39-гадовы жыхары Івацэвіцкага раёна з цяжкімі траўмамі змешчаны ў бальніцу. Казуля загінула на месцы. Кіроўцы «Форда» і «ГАЗ-32213» не пацярпелі.

Абедзве аўтамашыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Сёлета ў вобласці гэта трэцяе ДТЗ, якое адбылося па віне жывёліны. У ліпені ў Драгічынскім раёне ў выніку наезду на карову пацярпела 23-гадовая аўтамабілістка. У жніўні ў Лунінцы адбылася аварыя з-за чорнага ката, які раптоўна выбег на дарогу, пацярпеў 56-гадовы матацыкліст.


Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавіцкім раёне з-за казулі, якая выбегла на дарогу, пацярпелі два чалавекі, паведамілаінспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика