Пацярпеў з-за любві да футбола. 21.by

Пацярпеў з-за любві да футбола

25.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску асуджаная жанчына, якая парэзала нажом брата сваёй знаёмай, калі ён глядзеў па тэлебачанні трансляцыю футбольнага матча.

Як расказаў "Звяздзе" Міхаіл Сашчэка, пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры, брат гэтай жанчыны сядзеў на падлозе і мірна глядзеў футбол, яна ж пачала яму перашкаджаць "хварэць" за любімую каманду. Мужчына выправадзіў яе ў прыхожую. Пакрыўджаная госця ўзяла нож і нанесла мужчыне раненні ў грудзі і жывот. Таго шпіталізавалі.

Прыгаворам суда жанчына пазбаўлена волі тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя гэтага, яе прымусілі аплаціць пацярпеламу маральныя перажыванні — тры мільёны рублёў. Таксама абавязалі кампенсаваць бальніцы страты на лячэнне пацярпелага — больш за тры мільёны рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску асуджаная жанчына, якая парэзала нажом брата сваёй знаёмай, калі ён глядзеў па тэлебачанні трансляцыю футбольнага матча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика