У Петрыкаве механізатар здаў на металалом выкрадзеную пілараму. 21.by

У Петрыкаве механізатар здаў на металалом выкрадзеную пілараму

02.12.2010 10:39 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа за крадзеж была распачата 30 лістапада ў дачыненні да механізатара з Петрыкава.

30-гадовы мужчына, работнік прадпрыемства «Палессе-Аграінвест», наняў пагрузачнае абсталяванне і вывез з тэрыторыі Петрыкаўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў пілараму.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, механізатар прадаў пілараму як лом чорнага металу больш чым за 1 млн. 230 тыс. рублёў прадпрыемству «Гомельдругасмет».

У Петрыкаўскім РАУС дапоўнілі, што камбінат будматэрыялаў з’яўляецца банкрутам. Яго тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане, доступ на яе вольны.

Выкрадзеную пілараму канфіскаваць не ўдалося.
Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа за крадзеж была распачата 30 лістапада ў дачыненні да механізатара з Петрыкава. 30-гадовы мужчына, работнік прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика