Трое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Мінску. 21.by

Трое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Мінску

02.12.2010 13:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у 13.40 55-гадовы кіроўца аўтамабіля «Шкода Феліцыя» на вуліцы Казінца ўчыніў наезд на дзвюх 16-гадовых дзяўчынак, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ яны атрымалі ўдары і драпіны і былі дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Прыблізна ў 17.45 22-гадовы кіроўца «Аўдзі А6» на вуліцы Маякоўскага на рэгуляваным пешаходным пераходзе, збіў 11-гадовую дзяўчынку і ўцёк з месца ДТЗ.

Падчас праведзеных вышуковых мерапрыемстваў аўтамашына была знойдзена, затым затрыманы і парушальнік, жыхар Полацкага раёна, які не мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Дзіця шпіталізавана з пераломам малагалёначнай косткі левай галёнкі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, у 13.40 55-гадовы кіроўца аўтамабіля «Шкода Феліцыя» на вуліцы Казінца ўчыніў наезд на дзвюх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика