«Цябе, с…а, даўно трэба было грохнуць»
09.12.2010 11:27
—
ЧП
|
Журналіст «Звязды» наведаў рагачоўскі суд, дзе разглядаюць справу былога ўчастковага і дэпутата Мікалая Клімянка. Сёлета ў купальскую ноч ён з пісталета Макарава стрэліў у галаву У зале суда Ніна Карасёва Той самы Клімянок Забойства жыхаркі вёскі Журавічы Ніны Карасёвай, якое здарылася сёлета ў купальскую ноч, скалынула многіх. Позна ўвечары 6 ліпеня ўчастковы Рагачоўскага РАУС Мікалай Клімянок стрэліў дзяўчыне ў галаву з пісталета Макарава. Беспрычынна. «Цябе, с…а, даўно трэба было грохнуць, — перадае словы пярэваратня ў пагонах сведка ракавога стрэлу, якая сядзела ў міліцэйскай машыне побач з ахвярай. — Клімянок узяў зброю, нечакана наставіў на Ніну і стрэліў ва ўпор, проста ў галаву. Была нібы іскра, на перад машыны хлынула кроў…»Ніна Карасёва, атрымаўшы ачаговую траўму, адкрыты пералом звода чэрапа, памерла праз 11 дзён у райбальніцы. А былы ўчастковы міліцыянер, дэпутат мясцовага савета і бацька дваіх дзяцей Мікалай Клімянок пачаў называць свой стрэл ва ўпор "выпадковасцю".— Карасёва сказала, што пісталет — несапраўдны. Я вырашыў перадаць ёй табельную зброю, каб пераканаць, што яна памыляецца, — выкручваўся абвінавачаны на судзе. — Яна нізка нахіліла галаву. Раптам адбыўся стрэл…Пасля таго, што адбылося, я знаходзіўся ў шокавым стане, не мог зразумець, як гэта здарылася, мне было страшна… Сведка: «У руках міліцыянера было дзве бутэлькі гарэлкі, а за поясам — пісталет» У зале судовага пасяджэння Клімянка змясцілі ў клетку. Былы міліцыянер сядзеў пачырванелы, насуплены, перыядычна апускаў вочы долу. Зрэдку кідаў востры і адначасова пакрыўджаны позірк на жонку. Выглядаў былы ўчастковы і дэпутат, як цынічнае дзіцё, якоеСведкі расказвалі пра новыя акалічнасці, удакладнялі ўжо вядомыя дэталі. а ў той вечар прыехала паразмаўляць з міліцыянерам наконт свайго знаёмага, якому пагражала крымінальная адказнасць. Гутарка прывяла да стрэлу ва ўпор.Другі момант. Усе чулі, што міліцыянеры, якія павінны былі ахоўваць грамадзянскі парадак у купальскую ноч, замест гэтага пілі гарэлку. Сведкі ж расставілі кропкі над «і»: жлукцілі дэманстратыўна, зневажаючы сваімі паводзінамі іншых грамадзян.Думкі «пастраляць» у тую ноч гучалі не толькі з вуснаў участковага Мікалая Клімянка. Сведка Аляксандр Абрамовіч, які працуе сацработнікам у Доўску, распавёў пра тое, як сустрэўся з міліцэйскай «брыгадай» на мясцовым возеры. Ніны Карасёвай і яе сяброўкі на той момант з «ахоўнікамі закону» яшчэ не было. — На капоце «Жыгулёў» стаяла піва, гарэлка, ляжала закуска — рыба. — Прапанавалі: «Давай вып’ем», — узгадвае Аляксандр Абрамовіч.— Побач, над возерам, лятаў каршун. Тады Лебедзеў (яшчэ адзін міліцыянер, які ўжо звольнены з органаў. — «Звязда») сказаў: «Дайце пісталет, я яго застрэлю». Абвінавачаны ж Мікалай Клімянок заяўляў пра намер «пастраляць» неаднойчы.Па словах яшчэ адной сведкі, якая была на возеры разам з міліцыянерамі, Клімянок «кудысьці пабег, зачапіўся за пень, упаў, пачаў крычаць: «Мне ўсё можна, перастраляю ўсіх». Чулі і такое, што казаў: «Трэба пастраляць». Думалі, што напіўся чалавек, вярзе лухту, не звярнулі на гэта належнай увагі. За межамі пляжа, у мястэчку Доўск, міліцыянеры не саромеліся адкрыта купляць алкаголь і хадзіць, размахваючы бутэлькамі з гарэлкай перад грамадзянамі.— Я сустрэў Лебедзева на ганку сваёй установы. У яго руках было дзве бутэлькі гарэлкі, — даваў паказанні на судзе гаспадар бара «Аляксандр», ля якога здарылася трагедыя. — Я пачаў яго дакараць: «Што вы сабе дазваляеце?» У адказ Лебедзеў сказаў: «Стары, у нас цвярозы кіроўца». За поясам у міліцыянера тырчаў пісталет. Мая жонка абурылася: «А гэта што такое?» На гэта пытанне міліцыянер паправіў пісталет і моўчкі выйшаў… Праз некалькі гадзін бесперапынная п’янка прывяла да трагедыі. Мікалай Клімянок, здавалася, збіраўся ісці дадому, але затрымаўся ў машыне, дастаў табельную зброю і… Следства высветліла, што страляў Клімянок «беспрычынна, выяўляючы знявагу да грамадства, п’яную зухаватасць».Экспертыза паказала наяўнасць у яго крыві 2,62 праміле алкаголю, а ў мачы — 3,85 праміле. У былога ўчастковага не знайшлі псіхічных адхіленняў. Маці забітай дзяўчыны: «Нас пужалі, што яго пасадзяць ненадоўга» Мікалаю Клімянку пагражае ад 8 да 25 гадоў зняволення або пажыццёвае зняволенне. Цягам судовых пасяджэнняў абвінавачанне было перапрад’яўлена з артыкула «замах на забойства» на пункт 13 частку 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (забойства з хуліганскіх памкненняў). Маці Ніны Карасёвай не стрымалася і заплакала, калі ў зале суда пачалі аглядаць рэчавыя доказы, дастаючы іх з картонных скрыняў. Гэта басаножкі Ніны, запэцканыя крывёй чахлы «Жыгулёў», форменная вопратка Клімянка, той самы пісталет Макарава… — Я дзіўлюся таму, што ён толькі часткова пагадзіўся з абвінавачаннем. Замест таго, каб сказаць «я забіў гэту дзяўчыну», ён пашкадаваў, што «парушыў службовы статут, няправільна абыходзіўся са зброяй»,— абураецца Тамара Аляксееўна, маці забітай Ніны Карасёвай. — Яго сваякі і палюбоўніца хлусяць: маўляў, наша дачка — блудніца. Хоць даўно ўстаноўлена, чаму Ніна аказалася ў міліцэйскай машыне ў тую ноч. Нас пужалі, што яго пасадзяць ненадоўга. Пасядзіць і выйдзе, пужалі, што і з намі разбяруцца.Спадзяванне застаецца толькі на беларускае правасуддзе. Слуханні справы пачаліся 24 лістапада, прысуд плануюць вынесці днямі. Гучную справу разглядае суддзя Гомельскага абласнога суда. Падзяліцца навіной:
Яўген Валошын, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрабязнасці судовага працэсу над міліцыянерам, які забіў дзяўчыну ў Рагачоўскім раёне.
|
|