Паводка ў Аўстраліі: загінулі 10 чалавек, 90 знікла без вестак
13.01.2011 00:00
—
ЧП
|
Рака Брысбен у Аўстраліі выйшла з берагоў у аўторак і да гэтага часу працягвае разлівацца. Сёння паводка дайшла да Брысбена, трэцяга па велічыні горада Аўстраліі. Фота AFP. Фота AFP. Фота AFP. Фота AFP. Пад вадой цяпер 20 тысяч дамоў, а ў небяспецы каля 2 млн. Пік паводкі чакаецца ў чацвер. Жыхароў горада, колькасць якіх складае каля 2 мільёнаў чалавек, улады заклікалі з’ехаць на час альбо жыць на верхніх паверхах дамоў, а таксама не карыстацца аўтамабілямі і эканоміць пітную ваду. Цэнтр Брысбена цалкам пусты. Электрычнасць адключаная, каб пазбегнуць пажару ў выпадку кароткага замыкання.У трох месцах арганізаваныя пункты прыёму тых, хто быў найбольш сур’ёзна паранены, здольныя змясціць каля 7 тыс. чалавек. Было абвешчана, што колькасць пацверджаных выпадкаў смерці ў найбольш пацярпелым ад стыхійнага бедства раёне даліны Лакаер сягнула дзесяці, але больш за 90 чалавек лічацца зніклымі без вестак. Улады асцерагаюцца, што паводка можа мець горшыя наступствы, чым у 1974 годзе, калі рака затапіла тысячы дамоў і загінулі 14 чалавек.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рака Брысбен у Аўстраліі выйшла з берагоў у аўторак і да гэтага часу працягвае разлівацца. |
|