Адкуль самагонка? З лесу, вядома!
29.01.2011
—
ЧП
|
Па 100 л брагі разам з самагоннымі апаратамі выявілі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы ў лясных масівах ля вёсак Міхедавічы Петрыкаўскага і Скароднае Ельскага раёнаў. Рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні фактаў самагонаварэння праводзіліся сумесна з участковымі інспектарамі міліцыі. Усяго падчас праверак было выяўлена 20 фактаў захоўвання самаробнага алкаголю, знішчана 790 л самагоннай брагі. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Каляровы метал прыцягвае?8 зліткаў латуні масай 36 кг выкраў з прадпрыемства, на якім працуе, 56-гадовы слесар з Гомеля. Нанесеная шкода ацэньваецца ў суму Br525 тысяч. А вось невядомы грамадзянін спакусіўся на пераносную зазямляльную прыладу з меднага кабелю вартасцю Br740 тысяч. Яе злодзей выкраў непасрэдна з высокавольтнай лініі каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 100 л брагі разам з самагоннымі апаратамі выявілі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы ў лясных масівах ля вёсак Міхедавічы... |
|