На пажары загінуў гаспадар кватэры
04.03.2011
—
ЧП
|
Пра пажар у васьмікватэрным цагляным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Гасцілавічы ўвечары ў Лагойскае раённае падраздзяленне МНС паведаміла суседка. На месцы работнікі МНС з кватэры на першым паверсе выратавалі гаспадара, пенсіянера, якога перадалі брыгадзе "хуткай дапамогі". Аднак па дарозе ў раённую бальніцу ён сканаў... Работнікамі МНС на лесвіцы з кватэры на другім паверсе была таксама выратаваная вучаніца 1 класа. Яна не пацярпела. На момант пажару дзяўчынка была дома па прычыне хваробы, а бацькі знаходзіліся на працы. У выніку пажару выгараў пакой 3х4 метра, закураныя сцены і столь трохпакаёвай кватэры на першым паверсе. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнасць з агнём загінулага. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пажар у васьмікватэрным цагляным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Гасцілавічы ўвечары ў Лагойскае раённае падраздзяленне МНС паведаміла суседка.
|
|