Бывай, зброя
17.03.2011
—
ЧП
|
На Брэстчыне прайшло мерапрыемства "Арсенал", падчас якога выяўляліся незаконныя дзеянні, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі. Па звестках Аддзела інфармацыі УУС аблвыканкама, за розныя парушэнні канфіскаваны 73 адзінкі зарэгістраванай зброі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 55 чалавек, а ў 43 — ануляваны дазвол на захоўванне зброі. Таксама было добраахвотна здадзена 42 адзінкі незарэгістраванай зброі (з іх 11 з наразным ствалом), 27 790 патронаў. А яшчэ 70 ствалоў зарэгістраванай зброі грамадзяне і арганізацыі здалі па сваёй волі.У Баранавічах чалавек аддаў аўтамат "ППШ", а ў Івацэвічах — вінтоўку "Мосіна". У Пружанах жа грамадзянін здаў пісталет "ТТ" і 22 патроны да яго. Апошні растлумачыў, што знайшоў пісталет пры разборцы нежылой хаты ў вёсцы. Той, хто здаў зброю і боепрыпасы добраахвотна, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне прайшло мерапрыемства "Арсенал", падчас якога выяўляліся незаконныя дзеянні, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі...
|
|