Падманваў дзяржаву пры закупе малака. 21.by

Падманваў дзяржаву пры закупе малака

22.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскай вобласці заведзена крымінальная справа ў дачыненні дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, якое займалася закупам малака ў насельніцтва.

Пра несумленную дзейнасць бізнэсмена супрацоўнікі міліцыі, якія змагаюцца з эканамічнымі злачынствамі, ведаюць ужо шмат.

Высветлена, што на працягу пяці гадоў (з 2006 па 2010) з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, ажыццяўляючы фінансава-гаспадарчую дзейнасць па нарыхтоўцы малака ў насельніцтва і рэалізацыі яго адкрытаму акцыянернаму таварыству "Малако", прадпрымальнік падаваў заведама лжывыя дакументы. Рабілася гэта для налічэння надбавак да закупачных цэн па адпаведнай дзяржаўнай праграме, накіраванай на развіццё і падтрымку асабістых падсобных гаспадарак. Крадзеж бюджэтных сродкаў ацэньваецца на агульную суму звыш 50 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

Масла на... зарплату

Вадзіцель прыбраў да рук частку тавару былога наймальніка, патрабуючы ў апошняга выплаціць запазычанасць па зарплаце

А пакуль бакі "таргаваліся", паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, сметанковае масла, узятае ў "закладнікі", сапсавалася. Пачалося ж усё з таго, што, працуючы на новым месцы вадзіцелем, мінчанін атрымаў заказ з папярэдняй працы — неабходна было перавезці з іншага горада масла. Калі тавар, кошт якога складаў 340 мільёнаў рублёў, быў атрыманы, мужчына ўспомніў, што папярэдні наймальнік не выплаціў яму зарплату ў памеры 6 тысяч долараў ЗША. А таму па прыездзе ў Мінск ён выгрузіў на складзе прадукцыі ўсяго на 26,5 мільёна рублёў, а астатнюю частку пакінуў у сябе ў кошт пагашэння запазычанасці за зарплату. Калі ж яму праз некаторы час патэлефанавалі і запыталіся пра астатнюю прадукцыю, прадпрымальная асоба патлумачыла: маўляў, да таго часу, пакуль яму не вернуць належнае, тавар будзе знаходзіцца ў "закладніках". Аднак калі ў справу ўмяшаліся супрацоўнікі міліцыі, ён паабяцаў тэрмінова вярнуць выкрадзенае. У дачыненні да 43-гадовага вадзіцеля заведзена крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці заведзена крымінальная справа ў дачыненні дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, якое займалася закупам малака ў насельніцтва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика