Снарад узарваўся. 21.by

Снарад узарваўся

26.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлопчык загінуў, ягоная сястрычка і яшчэ двое дзяцей параненыя

На ўскраіне вёскі Пнёва Лёзненскага раёна недалёка ад крамы райпа хлопчык 2000 года нараджэння гуляў са снарадам, які ён недзе знайшоў. Снарад узарваўся, хлопчык загінуў, ягоная сястрычка 2004 года нараджэння, дзяўчынка 2002-га г.н. і хлопчык 2001-га г.н. атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Як паведаміў "Звяздзе" Аляксандр Таўтын, следчы па найважнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, пакуль што дакладна невядома, дзе загінулы хлопчык знайшоў снарад. І чуткі пра тое, што ён падарваўся на міне, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Сапёры ўважліва і карпатліва даследавалі тэрыторыю ў раёне месца здарэння. Мяркуецца, што хлопчык гуляў са снарадам нямецкай вытворчасці часоў Вялікай Айчыннай вайны. Зараз следчыя спрабуюць аднавіць храналогію падзей. Вядома, што частка снарада (мяркуецца, калібру або 45, або 76 міліметраў) узарвалася на прасёлачнай дарозе. Хлопчык біў ёй па асфальце, побач гулялі ягоная сястра і іншыя дзеці.

  Здарылася трагедыя прыкладна а палове пятай дня ў мінулую пятніцу. На жаль, крама зачынілася раней, таму дарослых людзей на ўскраіне вёскі не было.

Пацярпелым у выніку выбуху дзецям спачатку аказалі медыцынскую дапамогу ў раённай бальніцы. Потым перавялі ў Віцебскую абласную дзіцячую бальніцу. Па апошніх звестках, жыццю нічога не пагражае.

Раённыя ўлады ўзяліся аказаць неабходную дапамогу ў пахаванні хлопчыка. Не застануцца без дапамогі, тым ліку і псіхалагічнай, сем'і загінулага дзіцяці і параненых. Як паведамілі ў пракуратуры, бацькі загінулага хлопчыка — грамадзяне Расіі і маюць від на жыхарства ў Беларусі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопчык загінуў, ягоная сястрычка і яшчэ двое дзяцей параненыя На ўскраіне вёскі Пнёва Лёзненскага раёна недалёка ад крамы райпа хлопчык 2000 года нараджэння гуляў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика