У пажары на Аршанскiм мясакансервавым камбiнаце загiнулi 4 чалавекi
25.05.2011
—
ЧП
|
Учора каля 15.00 стала вядома аб тым, што на Аршанскiм мясакансервавым камбiнаце адбылося ўзгаранне ўцяпляльнiка на плошчы прыкладна 400 кв.м у галерэi на ўзроўнi 3-га паверха ў будынку халадзiльнай устаноўкi. Для лiквiдацыi пажару былi задзейнiчаны 11 адзiнак аварыйнай пажарна-выратавальнай тэхнiкi i 47 супрацоўнiкаў МНС. Пры дапамозе спецыяльнай лесвiцы з будынка былi выратаваны 9 чалавек, яшчэ 14 эвакуiравалi па звычайных лесвiчных маршах. Каб справiцца з агнём, падраздзяленням МНС спатрэбiлася амаль гадзiна. Паколькi iснавала пагроза разгерметызацыi халадзiльнай устаноўкi, было праведзена перапампоўванне амiяку ў аб'ёме 20 т у рэзервовую ёмiстасць. Прычыны пажару цяпер высвятляюцца. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора каля 15.00 стала вядома аб тым, што на Аршанскiм мясакансервавым камбiнаце адбылося ўзгаранне ўцяпляльнiка на плошчы прыкладна 400 кв.м у галерэi на ўзроўнi 3-га...
|
|