Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічыла да 15 чалавек
25.05.2011 12:50
—
ЧП
|
Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек Як стала вядома Еўрарадыё, 25 траўня аб 11 гадзіне памёр пацярпелы падчас тэракта ў метро Андрэй Ільін. Пра гэта паведаміла жонка памерлага Наталля.
Наталля Ільіна: “Ён памёр сёння... Аб 11 гадзіне”. Доктар Андрэй Ільін працаваў намеснікам галоўнага ўрача мінскай "хуткай дапамогі". Больш за 10 гадоў ён аддаў медыцыне, ратуючы жыцці людзей. У студэнцкія гады працаваў фельчарам, а пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – доктарам. 11 красавіка, у момант выбуху, Андрэй выходзіў з цягніка на станцыі метро “Кастрычніцкая”. Як і сотні іншых пасажыраў, вяртаўся з працы – да жонкі, сына і маленькай дачкі. Пасля выбуху Андрэя даставілі ў вайсковы шпіталь у цяжкім стане. У яго былі шматлікія раненні, але самымі небяспечнымі былі пашкоджанні абодвух вачэй. Сябры і калегі доктара арганізавалі збор сродкаў, бо меркавалася, што для ўзнаўлення вачэй Андрэю Ільіну спатрэбіцца аперацыя за мяжой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома Еўрарадыё, 25 траўня аб 11 гадзіне памёр пацярпелы падчас тэракта ў метро Андрэй Ільін. Пра гэта паведаміла жонка памерлага Наталля. Наталля Ільіна:...
|
|