Смаргонскія пагранічнікі знайшлі ў легкавушцы арсенал незарэгістраванай зброі. 21.by

Смаргонскія пагранічнікі знайшлі ў легкавушцы арсенал незарэгістраванай зброі

14.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Смаргонскія пагранічнікі канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі арсенал незарэгістраванай зброі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.

Аўтамабіль Сіtrоеn быў спынены ў пагранічнай зоне (граніца з краінамі Балтыі) на дарозе Мацуты-Драбышы. Высветлілася, што ў багажніку іншамаркі трое беларускіх грамадзян перавозілі дробнакаліберную вінтоўку, два гладкаствольныя паляўнічыя ружжы і 17 патронаў. Як сцвярджаюць затрыманыя, яны вярталіся з палявання. Цяпер па гэтым факце праводзіцца разбор. Нават калі версія затрыманых пацвердзіцца, ім, відавочна, давядзецца несці адказнасць па арт. 295 "Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" КК Беларусі.

"Бурштынавая" кантрабанда

У пункце пропуску "Прывалка" пры перасячэнні літоўска — беларускай мяжы быў спынены легкавы аўтамабіль "Фольксваген", у якім кантрабандна перавозіўся неапрацаваны бурштын.

41 кілаграм гэтага грузу, папярэдне ацэненага ў 6 мільёнаў рублёў, грамадзянін Літвы схаваў у спецыяльна абсталяваным тайніку ў канструктыўнай поласці багажніка. Парушальніку пагражае развітанне не толькі з бурштынам, які выкарыстоўваеца мастакамі і ў народнай медыцыне, але і з аўтамабілем.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонскія пагранічнікі канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі арсенал незарэгістраванай зброі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика