Ноччу на беразе ракі. 21.by

Ноччу на беразе ракі

15.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У р. Мухавец каля в. Залуззе (Жабінкаўскі раён) 12 ліпеня знайшлі цела жанчыны з сечанай ранай на патыліцы.

Жанчына прапала раней, з 9 ліпеня яе ўжо шукала міліцыя.

Падчас следства было высветлена, што забітая жыла ў Кобрыне і працавала афіцыянткай. А забіў жанчыну бульдазерыст з в. Перкі (Кобрынскі раён). Ноччу пара сядзела на беразе ракі і выпівала, а калі ўспыхнула сварка, мужчына забіў жанчыну і скінуў у раку. 21-гадовага забойцу затрымалі, а яго ахвяра была на пяць гадоў старэйшая.

Тут мак, а там каноплі

Падчас правядзення прафілактычнай кампаніі "Мак" на прысядзібным участку пенсіянеркі з в. Хадоркі (Івацэвіцкі раён) знішчана 40 кг дзікага маку.

А ў Пінску на пустцы побач з аўтадромам па вул. Брэсцкай спалілі 120 кг дзікіх канопляў.У Столінскім раёне непадалёку ад в. Лядзец на палігоне бытавых адходаў знішчылі ўжо 578 кг канопляў.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У р. Мухавец каля в. Залуззе (Жабінкаўскі раён) 12 ліпеня знайшлі цела жанчыны з сечанай ранай на патыліцы. Жанчына прапала раней, з 9 ліпеня яе ўжо шукала міліцыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика