Работнік лагера загінуў на пажары
23.08.2011
—
ЧП
|
У 21.41 па тэлефоне 101 паведамілі, што ў пасёлку Ільіч Улукоўскага сельскага Савета Гомельскага раёна гарыць электраправодка ў будынку, размешчаным на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера "Прамень". Праз 15 хвілін на месцы пажарныя ўбачылі, што гарыць ужо дах будынка, які не эксплуатаваўся, і дашчатая прыбудова. На момант узнікнення пажару на тэрыторыі лагера ў суседніх жылых карпусах знаходзілася 99 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў, а таксама 13 чалавек абслуговага персаналу. Ніхто з іх не пацярпеў. У выніку пажару знішчана прыбудова, дах на плошчы 300 квадратных метраў закінутага будынка, пашкоджана маёмасць унутры. Падчас разбору будаўнічых канструкцый знойдзены труп мужчыны, работніка лагера. Прычыны пажару высвятляюцца. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 21.41 па тэлефоне 101 паведамілі, што ў пасёлку Ільіч Улукоўскага сельскага Савета Гомельскага раёна гарыць электраправодка ў будынку, размешчаным на тэрыторыі...
|
|