Трагічна загінуў начальнік аддзела ДАІ Лідскага РАУС
23.08.2011 11:48
—
ЧП
|
Трагічна загінуў начальнік аддзела ДАІ Лідскага РАУС Маёр міліцыі Вадзім Дуброўскі 21 жніўня разам з сябрам на аўтамабілі апошняга ехаў у Крым на адпачынак.
На трасе “Новы свет” у Судакскім рэгіёне аўтамабіль BMW, на якім ехалі беларусы, пратараніў бетонную агароджу і каля 100 метраў праляцеў уніз па схіле гары. Маёр Дуброўскі загінуў на месцы, яго сябра паранены. Момант падзення машыны бачылі людзі, якія адпачывалі на пляжы пад гарой Сокал. Яны выклікалі МНС і пабеглі да месца аварыі. Следчыя працягваюць працу. Траса “Новы Свет” лічыцца адной з самых небяспечных у Крыме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёр міліцыі Вадзім Дуброўскі 21 жніўня разам з сябрам на аўтамабілі апошняга ехаў у Крым на адпачынак. На трасе “Новы свет” у Судакскім рэгіёне аўтамабіль BMW, на...
|
|