Паўночны хуліган
06.09.2011
—
ЧП
|
У Горках распачата крымінальная справа: 21-гадовы студэнт сельскагаспадарчай акадэміі абвінавачваецца ў хуліганстве. А 12 гадзіне ночы нецвярозы малады чалавек пашкодзіў дзясятак аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваны каля аднаго з дамоў на праспекце Інтэрнацыянальным. Адны машыны ён падрапаў ключом, на іншых пакінуў адбіткі ад удараў нагамі. Да таго ж ён накінуўся і на выпадковага мінака: папрасіў у яго закурыць, але не паспеў той дастаць цыгарэту, як атрымаў удар па твары. Невядома, што так раззлавала студэнта, але яго паўночны ваяж можа абысціся дорага: за падобныя дзеянні, паводле дзейнага заканадаўства, пакаранне можа быць аж да 3-х гадоў пазбаўлення волі. Алена Казлова. І плот, і сейф, і банер7 метраў плота з боку вуліцы ад прыватнага дома выкраў невядомы ў вёсцы Верхняя Олба Жлобінскага раёна. 70-гадовая гаспадыня ноччу не пачула, што разбіраюць яе агароджу. У Чыгуначным раёне Гомеля крымінальная справа заведзена па факце выкрадання рэкламнага банера з лагатыпам вядомай кампаніі. А вось у Мазырскім раёне шукаюць зламысніка, які праз незачыненае акно залез у прыватны дом, адкуль выцягнуў металічны сейф. Між тым, у ім знаходзіліся дзве паляўнічыя стрэльбы, буйная сума грошай, залатыя вырабы і дакументы. Злодзей заўважыў і незамкнёны гараж, адкуль "пазычыў" пнеўматычную стрэльбу. Мяса сярод адходаўпаспрабаваў вывезці з тэрыторыі Гомельскага мясакамбіната кіроўца гэтага прадпрыемства. 58-гадовага грамадзяніна на аўтамабілі "ГАЗ-53" без адпаведных дакументаў затрымалі разам з прадукцыяй на суму каля Br1 млн. Прыкладна на такую ж суму абрабаваў ААТ "Рыбгас "Трэмля", што ў Петрыкаўскім раёне, інвалід 2-ой групы з Калінкавічаў. З сажалкі ноччу сеткай ён нелегальна вылавіў 100 кг карпа. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Горках распачата крымінальная справа: 21-гадовы студэнт сельскагаспадарчай акадэміі абвінавачваецца ў хуліганстве.
|
|