Махляры рабавалі касы гомельскіх гандлёвых цэнтраў. 21.by

Махляры рабавалі касы гомельскіх гандлёвых цэнтраў

11.10.2011 15:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляры рабавалі касы гомельскіх гандлёвых цэнтраў

Телерадиокомпания "Гомель"
Двое махляроў, мужчына і жанчына, працуючы ў змове, абрабавалі два гандлёвыя цэнтры Гомеля. Схему іх працы ўдалося вылічыць, дзякуючы камерам відэаназірання. 
 
Спачатку жанчына купляла цыгарэты і адыходзіла. Тут жа ж яе напарнік прасіў касіра размяняць мільён рублёў 100-тысячнымі купюрамі драбнейшымі банкнотамі. Пакуль касір адлічваў мільён купюрамі па 50 тысяч, жанчына вярталася з нейкім пытаннем і адцягвала ўвагу касіра. За долі секунды мужчына частку атрыманых банкнотаў паспявае ўсунуць у кішэню і тут жа ж просіць размяняць суму яшчэ драбнейшымі купюрамі. У наяўнасці такой сумы драбнейшымі няма, таму ў касу без пераліку вяртаецца схуднелы стос 50-тысячных банкнот, а махляр атрымлівае свой мільён 100-тысячнымі. "Здзелка" адбылася.
 
Па факце рабаўніцтва заведзеная крымінальная справа. Махляроў пакуль не затрымалі. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое махляроў, мужчына і жанчына, працуючы ў змове, абрабавалі два гандлёвыя цэнтры Гомеля. Схему іх працы ўдалося вылічыць, дзякуючы камерам відэаназірання.   ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика