"Дзіця – галоўны пасажыр". 21.by

"Дзіця – галоўны пасажыр"

20.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб папярэдзіць аварыі з удзелам дзяцей, Дзяржаўтаінспекцыя 20-30 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую дэкаду "Дзіця – галоўны пасажыр".Узмоцнены кантроль за правіламі перавозкі непоўнагадовых.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Штодня на працягу дэкады інспектары на розных дарогах будуць спыняць аўтамабілі з дзецьмі. За перавозку дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля пры адсутнасці спецыяльнага сядзення прадугледжаны штраф да чатырох базавых велічыняў – да 140 000 рублёў. Такі самы штраф атрымае вадзіцель, калі ў яго машыне дарослы пасажыр, непрышпілены рамянём бяспекі, седзячы на заднім сядзенні, будзе везці дзіця, трымаючы яго на каленях.

У вадзіцеляў будзе магчымасць атрымаць не толькі штраф, але і прызы. Дзеля гэтага давядзецца запоўніць анкеты, якія стануць своеасаблівымі заяўкамі на ўдзел у розыгрышы прызоў.

Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі, за студзень-верасень у вобласці адбылося 26 аварый з удзелам дзяцей-пасажыраў. Загінулі 2 дзіцяці, 25 атрымалі раненні.

Падрыхтавала Святлана ЦІШКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб папярэдзіць аварыі з удзелам дзяцей, Дзяржаўтаінспекцыя 20-30 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую дэкаду "Дзіця – галоўны пасажыр". Узмоцнены кантроль за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика