Перадаваць грошы і не збіраліся.... 21.by

Перадаваць грошы і не збіраліся...

09.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Траіх жыхароў Гродна арыштавалі за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры і махлярскія дзеянні, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Дырэктар адной з мясцовых камерцыйных структур, яго намеснік і агульны знаёмы падбухторвалі прадстаўнікоў сталічнай фірмы да перадачы хабару службовым асобам ААТ "Скідальскі цукровы камбінат" за прыняцце спрыяльнага рашэння аб набыцці электраабсталявання. Каб не спалохаць пакупнікоў, ілжэпасярэднікі ўстанавілі суму меркаванага хабару ў памеры 1800 амерыканскіх долараў. Але на самой справе ўдзельнікі крымінальнага трыа збіраліся не перадаць грошы службовым асобам камбіната, а прысвоіць. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў гэтыя асобы былі затрыманы супрацоўнікамі УКДБ па Гродзенскай вобласці з доказамі злачынства ў момант атрымання вызначанай сумы. Праверка ў дачыненні фігурантаў крымінальнай справы паказала, што двое з іх ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. Цяпер удзельнікі змовы знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Траіх жыхароў Гродна арыштавалі за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры і махлярскія дзеянні, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика