Памылілася. 21.by

Памылілася

04.04.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзінаццацігадовая мінчанка пажартавала з сяброўкі, адправіўшы ёй SMS пра забойства, але памылілася нумарам. Жартаўніца памылілася кодам аператара, і паведамленне ў 3.50 прыйшло пабочнаму чалавеку, паведамілі ў Партызанскім РУУС сталіцы.

1 красавіка школьніца вырашыла разыграць сваю сяброўку, якая год таму з бацькамі паехала жыць у ЗША, і адправіла ёй "смешнае" SMS-паведамленне. Дзяўчынка ўначы набрала тэкст на тэлефоне са словамі "Я закапаў труп, Касы, што рабіць далей?", адправіла яго сяброўцы і легла спаць. У гэты ж час у Мінску ў 3.50 ночы жанчыну разбудзіў званок тэлефона. Прачытаўшы атрыманае паведамленне, яна спужалася і разбудзіла мужа. Мужчына вырашыў паведаміць пра атрыманае SMS у міліцыю.

Прыбыўшыя супрацоўнікі міліцыі ўдакладнілі абставіны таго, што адбылося, і нумар тэлефона адпраўшчыцы. У хуткім часе праваахоўнікі даведаліся і яе дакладны адрас. Па названым адрасе дзверы адчыніў мужчына, які не разумеў, чаму прыехала міліцыя. У ходзе разбору высветлілася, што паведамленне адправіла дзяўчынка, якая нават не падазравала, што памылілася нумарам.

Бацькі доўга прасілі прабачэння і паабяцалі, што такога больш не паўторыцца. Праводзіцца праверка. Бацькі "жартаўніцы" могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Кар. БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзінаццацігадовая мінчанка пажартавала з сяброўкі, адправіўшы ёй SMS пра забойства, але памылілася нумарам. Жартаўніца памылілася кодам аператара, і паведамленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика