Выратаваўся і... збег. 21.by

Выратаваўся і... збег

04.05.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце дзесяцігадовы хлопчык захрас у кратах.

У службу выратавання патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што непадалёк ад вагоннага дэпо дзіця не можа выбрацца з ахоўных кратаў, паміж прутамі якіх заціснула яго нагу. Выратавалі малога з дапамогай спецыяльнага гідраўлічнага інструмента. Пасля таго, як урачы агледзелі малога і ўпэўніліся, што ніякіх наступстваў для здароўя кантакт з кратамі не прынёс, яго адпусцілі дахаты. Ці то ад перажытага стрэсу, ці то ад зноў набытай свабоды руху хлопчык так імкліва знік з месца здарэння, што даведацца, чыё гэта дзіця і як яно здолела прасунуць нагу ў вузкі праём, выратавальнікі так і не паспелі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

За буйную партыю наркотыку — 13 гадоў

На 13 гадоў пазбаўлення волі асуджаны грамадзянін Таджыкістана, затрыманы напрыканцы 2010 года ў Гомелі падчас перавозкі буйной партыі наркотыкаў — каля 4 кг гераіну і 1 кг гашышу.

Паводле інфармацыі УКДБ па Гомельскай вобласці, Беларусь з'яўлялася транзітным пунктам у ланцугу Афганістан — Таджыкістан — Расія — Беларусь — краіны Еўрасаюза. Рэалізаваць наркотык планавалася ў краінах Балтыі. Наркакур'ер раней быў не толькі судзімы за асабліва цяжкія, у тым ліку гвалтоўныя злачынствы на тэрыторыі краін СНД, але і знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце дзесяцігадовы хлопчык захрас у кратах. У службу выратавання патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што непадалёк ад вагоннага дэпо дзіця не можа выбрацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика