У лагеры пад Радашкавічамі патануў хлопчык. 21.by

У лагеры пад Радашкавічамі патануў хлопчык

13.06.2012 12:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лагеры пад Радашкавічамі патануў хлопчык

           


Адміністрацыя ўстановы не каментуе здарэнне.

У лагеры "Купалінка", што пад Радашкавічамі, 11 чэрвеня патануў хлопчык. Пра гэта "НН" паведаміла чытачка, чыя дачка адпачывае ў лагеры.

У "Купалінцы" пацвердзілі факт трагедыі, але пра акалічнасці гаварыць не сталі. Супрацоўніца лагера заявіла, што кіраўніцтва прадпрыемства, якому належыць лагер, забараніла даваць каментары на гэту тэму.

Лагер "Купалінка" належыць ААТ "Завод сродкаў комплекснай аўтаматызацыі".

З пачатку 2012 года ў Беларусі патанулі 167 чалавек, з іх 15 непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА. Больш за ўсё трагедый на вадзе адбылося ў Віцебскай вобласці - загінулі 37 чалавек. У Мінскай вобласці патанула 28 чалавек, у Брэсцкай - 27, Магілёўскай - 25, Гомельскай - 22, Гродзенскай - 18 і ў Мінску - 10 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адміністрацыя ўстановы не каментуе здарэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика