Мінчанка збірала грошы з прадаўцоў нашых магазінаў, пагражаючы адказнасцю за пратэрмінаваныя прадукты. 21.by

Мінчанка збірала грошы з прадаўцоў нашых магазінаў, пагражаючы адказнасцю за пратэрмінаваныя прадукты

25.06.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Восем крымінальных спраў расследуюць следчыя камітэты Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў, узбуджаных супраць 40-гадовай жыхаркі Мінска па артыкулах “Вымагальніцтва” і “Махлярства”.

Намеснік пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: мінчанка – кансультант грамадскага аб’яднання Мінска, якое займаецца абаронай правоў спажыўцоў.

Жанчына прыязджала ў Вілейку, заходзіла ў магазін, знаходзіла пратэрмінаваны тавар, паказвала прадаўцам пасведчанне і прапаноўвала загадчыцы магазіна заплаціць ёй, каб не агучваць гандаль няякаснай прадукцыяй.

Прадаўцы і адміністрацыя магазінаў у Вілейцы скідваліся грашыма і плацілі мінчанцы.

Па інфармацыі Вадзіма Шукрынава, у адным магазіне “рэвізору” выдалі 1 мільён 50 тысяч рублёў, у другім – 350 тысяч, у трэцім – 440 тысяч рублёў.

Вадзім Шукрынаў адзначае: падазроная ў злачынстве з пасведчаннем прадстаўніка грамадскага аб’яднання не мае ніякіх правоў прыцягваць работнікаў гандлю да адміністрацыйнай адказнасці. Вось толькі яны пра гэта не ведалі і збіралі грошы, каб адкупіцца.

Акрамя Вілейскага раёна, мінчанка “адзначылася” таксама ў Валожынскім і Мядзельскім раёнах. Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў “РГ”, што ў адносінах да гэтай жанчыны па падобных злачынствах узбуджаныя тры крымінальныя справы.

Пракурор Мядзельскага раёна Анатоль Івашкевіч паведаміў нашаму выданню, што ў Мядзеле супраць мінчанкі ўзбудзілі дзве справы.

Максімальнае пакаранне, якое цяпер пагражае жанчыне, – да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі. Следства заканчваецца. Чакаем суда.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восем крымінальных спраў расследуюць следчыя камітэты Вілейскага, Валожынскага і Мядзельскага раёнаў, узбуджаных супраць 40-гадовай жыхаркі Мінска па артыкулах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика