У верасні былі два замахі на ласёў
27.10.2012
—
ЧП
|
Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету агучыла парушэнні прыроднага заканадаўства, якія былі ў верасні. Сярод іх замахі на ласёў, лоўля рыбы сеткамі і электравудамі і іншыя. Ад агнястрэльнага ранення загінуў лось Паблізу вёскі Кучкі Вілейскага раёна першага верасня каля 19.00 на бераг вадасховішча выйшаў акрываўлены лось і паваліўся недалёка ад берага. Жывёла вагой 350 кілаграмаў загінула ад агнястрэльнага ранення. Шкода склала 9,5 мільёна рублёў. Забілі ласіху Каля вёскі Калодкі на полі ўрочышча “Бярозавік” 13 верасня ў 15.00 знойдзеная туша ласіхі, якую забілі з агнястрэльнай зброі. Раненая ласіха вагой 300 кілаграмаў прыйшла з боку Смаргонскага раёна. Шкода склала 9,5 мільёна рублёў. А тым часам на вадзе Парыбачылі на 23 мільёны Трох жыхароў Вілейшчыны затрымалі 2 верасня каля апоўначы з электравудай і 12-ю кілаграмамі рыбы. Шкода склала больш за 23 мільёны рублёў. Вядзецца праверка і разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Сем рыбаловаў выкарыстоўвалі сеткі Канфіскавана 14 сетак агульнай даўжынёй 485 метраў. Да адказнасці прыцягнуты сем чалавек. Вываз драўніны У верасні былі два выпадкі вывазу драўніны (каля 40 кубічных метраў) без неабходных дакументаў. Ёсць і выпадак самавольнай высечкі лесу (9 метраў кубічных). Шкода склала больш за адзін мільён рублёў. Калі раптам вы сталі сведкай парушэння прыроднага заканадаўства, то Вілейская міжраённая інспекцыя заклікае тэлефанаваць “на гарачую лінію” па нумары 8-01771-3-52-26. Руслан КУНАВІЧ, дзяржінспектар Вілейскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Фота enot.kz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вілейская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету агучыла парушэнні прыроднага заканадаўства, якія былі ў верасні.
|
|