Двое маладых мужчын выратавалі ад смерці 78-гадовую бабулю
06.11.2012
—
ЧП
|
![]() Бубулю, якую выратавалі ад смерці. Жылы дом гарэў у вёсцы Солы днём у нядзелю, 4 лістапада. Двое маладых мужчын выратавалі ад смерці 78-гадовую гаспадыню дома.
– Пра тое, што з вокнаў дома №85 на вуліцы Камсамольскай ідзе чорны дым, паведаміла выратавальнікам суседка. Яна адразу пачула моцны трэск шыферу, а толькі потым ўбачыла дым, – распавяла нашаму выданню інспектар прапаганды і навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзея Гіль. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, у драўляным доме адкрытым полымем гарэў дах. У доме пражывала 78-гадовая гаспадыня з сынам. На момант пажару сына дома не было. Бабулю выратавалі двое маладых мужчын, жыхары вёскі 24-гадовы Вадзім Страх і 28-гадовы Аляксандр Цюкша. Яны ведалі, што бабуля амаль не хадзіла. – Я з цесцем выйшаў на двор пакурыць і ўбачыў дым, – расказаў Аляксандр. – Пакуль мая жонка выклікала пажарных, мы з Вадзімам хутка пабеглі ратаваць бабулю. У той момант было не страшна бегчы ў задымлены дом. Брыгада “хуткай дапамогі” адвезла бабулю ў аддзяленне бальніцы. У выніку пажару знішчаны дах і пашкоджаныя маёмасць і сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жылы дом гарэў у вёсцы Солы днём у нядзелю, 4 лістапада. Двое маладых мужчын выратавалі ад смерці 78-гадовую гаспадыню дома. |
|