На Каляды 52-гадовы жыхар Смаргоні збіў жонку
14.01.2013
—
ЧП
|
Тая не падказала яму, дзе ляжаць тапор з малатком. Мужчына вырашыў на Каляды адрамантаваць дзверы. Ён доўга, але безвынікова шукаў свае інструменты: тапор ды малаток. Вырашыў спытаць у жонкі, дзе яны могуць быць. Жанчына дапамагчы яму не змагла. Яна з усмешкай параіла вырашыць такую праблему самастойна, але муж выйшаў з сябе і збіў жонку. – Жанчына была на ложку, калі муж падышоў да яе і сапхнуў на дол, – расказвае начальнік Смаргонскага раённага аддзела следчага камітэта Андрэй Рэзін. – Потым некалькі разоў ударыў кулаком у тулава і пайшоў піць гарбату. Жонка ж накіравалася да суседкі, якая параіла вызваць хуткую дапамогу. У бальніцы дактары сказалі, што ў жанчыны разрыў селязёнкі. Аперацыю па яе выдаленні правялі паспяхова. Цяпер узбуджаная крымінальная справа. Падазроны ўжо быў раней судзімы за пагрозу забойствам. Паводле МУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота v-kvartiremont.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тая не падказала яму, дзе ляжаць тапор з малатком.
|
|