На Вялікдзень мужчына пасварыўся з жонкай і падпаліў сваю павець – згарэлі тры павеці і дом
06.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося каля 16.00 у нядзелю, 5 мая, у вёсцы Зоранька на Маладзечаншчыне. 55-гадовы мужчына пасварыўся са сваёй жонкай падчас святкавання Вялікадня і, калі жанчына пайшла да суседзяў, з гора падпаліў сваю павець. Але адной павеццю тут не абышлося. Полымя перакінулася на другую, на яго дачны дом і нават на чужую павець. МНС выклікалі суседзі, якія ўбачылі, што нешта гарыць. У выніку, ніхто не пацярпеў, акрамя кашалька самога гаспадара. Пра здарэнне расказаў інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Ляшковіч. Настасся РОЎДА. Фота magnitka24.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося каля 16.00 у нядзелю, 5 мая, у вёсцы Зоранька на Маладзечаншчыне. |
|