На Валожыншчыне мужчына напаў з нажом на сабутэльніка
15.05.2013
—
ЧП
|
Выпадак адбыўся 10 мая каля 14.00 у вёсцы Пяршаі. Крымінальную справу ўзбудзілі ў панядзелак, 13 мая. Мужчыны сустрэліся на кватэры ў падазраванага і разам выпівалі. Раптам 57-гадовы мужчына напаў на свайго госця і пырнуў нажом яму ў жывот. Госць дабраўся да фельчара, які быў у вёсцы, і той выклікаў міліцыю. Цяпер пацярпелы шпіталізаваны. Яго жыццю нічога не пагражае. Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч распавядзе падрабязнасці “Рэгіянальнай газеце” пазней. Настасся РОЎДА. Фота img.ntv.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадак адбыўся 10 мая каля 14.00 у вёсцы Пяршаі. Крымінальную справу ўзбудзілі ў панядзелак, 13 мая. |
|