Жыхара Маладзечна забілі на Вілейшчыне: яму нанеслі удар нажом у сэрца. 21.by

Жыхара Маладзечна забілі на Вілейшчыне: яму нанеслі удар нажом у сэрца

04.06.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Забойства адбылося ў ноч на 30 мая ў вёсцы Рэдзькавічы Вязынскага сельсавета Вілейскага раёна. Паведамленне пра гэта паступіла каля гадзіны ночы.

23-гадовы жыхар Вілейскага раёна абвінавачваецца ў тым, што ўдарыў нажом у сэрца 30-гадовага мужчыну. Жыхар Маладзечна  памёр да прыбыцця хуткай дапамогі.

Ён працаваў у брыгадзе, якая займалася нарыхтоўкай лесу і жыла ў адным са здымных дамоў у вёсцы Рэдзькавічы. У дом завіталі чатыры чалавекі, якія шукалі сваю знаёмую. Усчалася сварка, падчас якой і быў нанесены смяротны ўдар, паведаміў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Мікалай Раманчук.

Жыхар Вілейшчыны быў п’яны. Ён ужо судзімы за крадзеж і хуліганства. Цяпер мужчына арыштаваны, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа за наўмыснае забойства. Яно караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці год.

Аддзел інфармацыі.

www.gs.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забойства адбылося ў ноч на 30 мая ў вёсцы Рэдзькавічы Вязынскага сельсавета Вілейскага раёна. Паведамленне пра гэта паступіла каля гадзіны ночы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика