Палілі печ – загарэўся дом
17.09.2013
—
ЧП
|
15 верасня каля паловы на васемнаццатую вілейскім выратавальнікам з мабільнага тэлефона паступіла паведамленне пра загаранне ў жылым доме ў вёсцы Ізбіно. На месца накіраваліся чатыры аўтацыстэрны. Па прыбыцці дах дома гарэў адкрытым полымем. – Супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях не далі распаўсюдзіцца агню, – расказаў інспектар Дзяржпажнагляду Дзмітрый Кляшняк. – У выніку знішчана толькі частка даху, абгарэў франтон дома, пашкоджаны рэчы на паддашку. У доме пражывае 69-гадовы пенсіянер. Да дома прыбудавана лазня, там палілі печ. Дымаход зроблены з металічнай трубы, якая праходзіць праз паддашак. Яна нагрэлася і загарэліся рэчы на паддашку. Знаёмыя гаспадара дома знаходзіліся на дварэ і ўбачылі загаранне. І выратавальнікаў выклікалі, і самі спрабавалі тушыць. Аддзел інфармацыі. Фота drugniy.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня каля паловы на васемнаццатую вілейскім выратавальнікам з мабільнага тэлефона паступіла паведамленне пра загаранне ў жылым доме ў вёсцы Ізбіно. |
|