Шукаюць відавочцаў аварыі, у якой загінула жанчына. 21.by

Шукаюць відавочцаў аварыі, у якой загінула жанчына

29.10.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлета 25 кастрычніка каля апоўначы на 66 кіламетры трасы Мінск–Маладзечна–Нарач, паблізу вёскі Загорскае Маладзечанскага раёна здарылася аварыя. Загінула 35-гадовая жанчына.

ДТЗ адбылося на неасветленым участку дарогі. На загінулай не было святлоадбівальных элементаў.

Верагодна, на жанчыну наехаў грузавы аўтамабіль, кіроўца якога мог і не ведаць, што стаў віноўнікам здарэння.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці прапрацоўвае ўсе версіі і звяртаецца да грамадзян па дапамогу.

Усіх, хто штосьці ведае пра здарэнне ці мае запісы на відэарэгістратары, просім патэлефанаваць па нумарах: (8-017) 229-06-14, 229-04-77  ці мабільным (8-029) 509-42-44.

Канфідэнцыяльнасць гарантаваная.

УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Фота old.autodealer.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 25 кастрычніка каля апоўначы на 66 кіламетры трасы Мінск–Маладзечна–Нарач, паблізу вёскі Загорскае Маладзечанскага раёна здарылася аварыя. Загінула...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика