Пакуль жыхар Івянца быў у гасцях – згарэў дом
14.01.2014
—
ЧП
|
Пажар здарыўся 12 студзеня у мястэчку Івянец. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што дах дома гарыць адкрытым полымем. Людзей у доме не было. Гаспадар на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў гасцях. У выніку пажару агнём знішчаны ўвесь дах, пашкоджанае столевае перакрыцце на плошчы 10 кв. метраў жылога дома. Як мяркуецца, прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў усталявання і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі ). Паводле mchs.gov.by. Фота 112.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар здарыўся 12 студзеня у мястэчку Івянец.
|
|