Ножка дзяўчынкі захрасла ў ровары - яе ратавалі МНСнікі. 21.by

Ножка дзяўчынкі захрасла ў ровары - яе ратавалі МНСнікі

18.04.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ножка захрасла паміж педаллю і рамай.

Учора ўвечары шасцігадовая дзяўчынка ехала на ровары па ходніку ўздоўж Вялікага Гасцінца.

На здарэнне выязджаў Валеры Каляда, старшы памочнік намесніка начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай працы Маладзечанскага ГРАНС.

Дзяўчынка ехала на ровары, але ножка саслізнула і захрасла паміж педаллю і рамай. Самастойна выбрацца яна не змагла, таму спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Работнікі МНС пры дапамозе ключоў зрабілі разводку. Ножку дасталі. Дзяўчынку на "хуткай" завезлі ў дзіцячую бальніцу.

- Дзяўчынка не плакала, толькі спужалася,  - гаворыць Валеры Каляда. - А з ножкай сур'ёзных праблем няма.


Здарэнне адбылося каля гандлёва-эканамічнага каледжа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўвечары шасцігадовая дзяўчынка ехала на ровары па ходніку ўздоўж Вялікага Гасцінца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика