З балончыкам на паштальёна
19.07.2014
—
ЧП
|
У пад’ездзе аднаго з магілёўскіх дамоў зламыснік напаў на супрацоўніцу «Белпошты».
Пакуль яна раскладвала ў скрынкі карэспандэнцыю, незнаёмец пырснуў ёй у твар з газавага балончыка, выхапіў частку грошай з сумкі і выбег на вуліцу. Пацярпелая выклікала міліцыю. «З дапамогай відэарэгістратара машыны, што праязджала непадалёк, спецыялісты вызначылі аўтамабіль, у які сеў рабаўнік. Быў уведзены план «Перахоп», — расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. Калі машыну затрымалі, высветлілася: акрамя зламысніка, там былі яшчэ два яго таварышы. Сама ж ідэя нападу належыла жанчыне, якая таксама была ў іх кампаніі. Пяць мільёнаў грошай, што захапіў рабаўнік, ні ён, ні сябры зрасходаваць не паспелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пад’ездзе аднаго з магілёўскіх дамоў зламыснік напаў на супрацоўніцу «Белпошты».
|
|