Лукашэнка з Бакіевым супраць Крамля. 21.by

Лукашэнка з Бакіевым супраць Крамля

21.04.2010 13:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лукашэнка стрымаў абяцанне: даў Бакіеву не толькі прытулак, але і трыбуну. Той заявіў, што сваёй адстаўкі не прызнае і будзе змагацца за прэзідэнцтва да смерці.

Беларускі кіраўнік раней ужо даў зразумець, што прэтэнзій часовага кіргізскага ўраду не баіцца. Але ж тут аплявуха Маскве!

Прадстаўнік Крамля Прыходзька ўжо адрэагаваў на заявы Лукашэнкі, прагучалыя ў Авальнай зале 20 красавіка. Сэнс такі: Масква сваю пазіцыю ў кіргізскіх падзеях праз выказванні кіраўнікоў суседніх краін мяняць не збіраецца.

А яшчэ Прыходзька падпусціў шпільку: маўляў, такія франдзёрскія выказванні пэўна «прадыктаваныя некаторымі асцярогамі, што ўзніклі ў кіраўніцтва шэрагу краін у сувязі з гэтым канфліктам». І параіў, каб не было фобій, «разумна займацца кіраўніцтвам уласных дзяржаваў».

Карацей,

паводзінамі ў кіргізскім сюжэце Лукашэнка ўваходзіць у клінч з Крамлём. Сённяшняя заява Бакіева аб намеры змагацца да канца яўна блытае карты Масквы (дый Штатаў, дарэчы) ў гарачым рэгіёне, падлівае алею ў агонь кіргізскага супрацьстаяння.

Самае ж пікантнае, што пад ударам апынаюцца і без таго нягеглыя постсавецкія інтэграцыйныя структуры, вылепленыя Масквой. Сапраўды, ну як сядаць за стол нейкага саміта новаму прадстаўніку Кыргызстана — і беларускаму кіраўніку, што прызнае законным прэзідэнтам Бакіева?

Для крамлёўцаў тое, што тарпедуюцца палітычныя праекты дамінавання на пастсаўку, найперш АДКБ і Мытны звяз, — балючая стрэмка.

Так што варта чакаць абвастрэння палемікі, а потым — і пэўных захадаў з боку расійскага кіраўніцтва.

Надзеі Лукашэнкі зварыць кашу з Мядзведзевым на хуткай сустрэчы зараз, бадай, перакрэслены ўшчэнт. Дый ці будзе тая сустрэча ўвогуле?

Зрэшты, другі бок гэтага медаля — парадаксальнае сцвярджэнне беларускага суверэнітэту.

Вось яны, грымасы самаўладнай Беларусі: праз «салідарнасць дыктатараў» адбываецца змушанае дыстанцыяванне Мінска ад Масквы.
Аляксандр КЛАСКОЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось яны, грымасы самаўладнай Беларусі: праз «салідарнасць дыктатараў» адбываецца змушанае дыстанцыяванне Мінска ад Масквы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика