Кацап, чалдон з беларускай мовай і, прабачце, х.й
21.04.2010 17:30
—
Разное
|
У Расіі рыхтуюцца да перапісу насельніцтва. Статыстыка падрыхтавала спіс магчымых нацыянальнасцяў. Сярод іх як мінімум шэсць — беларускіх.
Гэта яшчэ што: у адпаведнасці з загадам расійскага Міністэрства статыстыкі №74 у спіс расійскіх нацыянальнасцяў уключаныя кацапы, індабразільцы, «савецкія», а нават халдзеі і фараоны. Цікава, што, паводле расійскіх дзяржстатыстаў, «жыхары свету» і «грамадзяне Сусвету» — асобныя групы, як і «маларосы» з «хахламі». Уключэнне гэтых экзатычных нацыянальнасцяў у спіс — улік досведу мінулых перапісаў, падчас якіх жыхары РФ займаліся інтэнсіўнай самаідэнтыфікацыяй. Нашы крэўныя тут не выключэнне. У паперах расійскіх статыстаў у асобныя групы выдзеленыя «беларусы» і «белорусы», ёсць такія нацыянальнасці, як «берасцейцы» і «пінчукі».Нават расійскія палякі падзеленыя па прынцыпе беларускамоўнасці на «палякаў (з любой мовай, акрамя беларускай)» і «палякаў (з беларускай мовай)». Статус асобнай нацыі атрымалі нават беларускамоўныя чалдоны.Чалдонамі ў ХІХ ст. называлі ў Сібіры перасяленцаў з еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, у тым ліку з Беларусі. Слова гэта мангольскае і значыць «бадзяга». Цікава, што дзе‑нідзе ў Беларусі «чалдонамі» называюць прыезджых з Расіі. А яшчэ ў спісе Расстату фігуруе нацыянальнасць х.й, гэта кітайцы, якія вызнаюць іслам. Лявон К. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі рыхтуюцца да перапісу насельніцтва. Статыстыка падрыхтавала спіс магчымых нацыянальнасцяў. Сярод іх як мінімум шэсць — беларускіх. |
|