Беларускі пашпарт ды лацінка. 21.by

Беларускі пашпарт ды лацінка

21.04.2010 18:31 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кожны з нас у пэўны момант сутыкаецца з неабходнасцю атрымання ці замены пашпарта. Адной з праблем, з якой пры гэтым можа сутыкнуцца любы грамадзянін Беларусі, з’яўляецца няправільнае напісанне ягоных імя і прозвішча лацінкай.

«Якіх толькі варыянтаў пры гэтым не ўзнікае! Пераводзяць на лацінку імёны ды прозвішчы з беларускай ці расійскай мовы, на ангельскі, французскі, польскі ці няведама які капыл, прычым імя можа быць перакладзена з беларускага напісання, а прозвішча — з расійскага», — піша чытач «Нашай Нівы» U.L.

Як вядома, для атрымання новага пашпарту ў пашпартным стале грамадзяніну неабходна запоўніць адмысловую анкету. Акурат у ёй трэба напісаць свае імя і прозвішча лацінкай.

Каб пры гэтым пазбегнуць памылак, якія могуць пасля «перацячы» на старонкі новага дакумента, наш чытач раіць паслугоўвацца «Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта».

На сёння гэта адзіны дакумент, які рэгламентуе транслітарацыю імёнаў асабовых на лацінку, сфера дзеяння яго агульнаабавязковая. Чым інструкцыя можа дапамагчы пры афармленні пашпарту?

У якасці дадатку да інструкцыі была распрацаваная «Табліца транслітарацыі літар беларускага алфавіта літарамі лацініцы». З яе дапамогай і можна разабрацца, якім чынам перадаць на пісьме тую ці іншую літару ў вашым прозвішчы лацінскім алфавітам.

U.L. звяртаецца таксама з пытаннем да тых, чые імёны ўтрымліваюць лацінскія сімвалы з «гачкамі» (ч, ш, ў — č, š, ū): ці здолеў хто атрымаць пашпарт з сапраўднаю лацінкаю ў такіх варунках? Ён прапаноўвае дзяліцца досведам, і не толькі ў сферы атрымання пашпартоў, а таксама прапануе сваю дапамогу ў транслітарацыі ўсім ахвочым (электронны адрас чытача ёсць у рэдакцыі).

Для тых, хто зацікавіўся лацінкай у большай ступені, чым толькі дзеля запаўнення пашпартнай анкеты, можна параіць сайт Łacinka.org, а таксама адмысловы раздзел беларускай электроннай бібліятэкі «Беларуская палічка».


СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытач НН дзеліцца жыццёвым досведам, як пазбегнуць памылак пры напісанні імя і прозвішча лацінкай пры змене ці атрыманні пашпарта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика