Аўтуховіч – найлепшы кандыдат. 21.by

Аўтуховіч – найлепшы кандыдат

07.05.2010 00:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не адпавядае крытэрам мадам Ярмошынай? Тым лепей. Піша Барыс Тумар.

Такі прысуд Аўтуховічу на мове лукашэнкаўскіх жэстаў азначае фактычнае апраўданне.

Пяць гадоў за пяць патронаў да паляўнічай стрэльбы – гэта пасадка за нішто. Той самы тэрмін, які раней атрымлівалі Казулін ці Марыніч. Раз ты будзеш у мяне палітзняволеным нумар адзін, на табе пяць гадоў.

Заўстыдаліся праваабаронцы, якія былі вагаліся, ці ўважаць Аўтуховіча палітычным вязнем. Лукашэнка вырашыў за іх: якраз такім і ўважаць.

Ажывіўся Захад, які за Аўтуховіча яшчэ патаргуецца.

Аўтуховіч увайшоў у браму СІЗА недаказаным тэрарыстам, а выйдзе даказаным героем. “Бо не здасца змагар, не скарыцца, у няволі ніколі нідзе”.

Чаму апазіцыя не хоча разгледзець варыянта вылучэння сваім кандыдатам у прэзідэнты Аўтуховіча, як не разглядала паслятурэмнага Казуліна?

Не разглядала, бо не адпавядае крытэрам мадам Ярмошынай праз судзімасць. Але што нам да тых крытэраў, калі мы хочам змяніць сістэму? Ёсць падстава дабівацца адначасова вызвалення і права балатавацца. Мільён подпісаў за Аўтуховіча ў прэзідэнты ўдарыць па сістэме мацней, чым мільён галасоў, адпісаны мадам Ярмошынай патэнтаваным кандыдатам ад апазіцыі. Няхай Лукашэнка супернічае са штрэйкбрэхерамі, а мы дабіваемся справядлівых выбараў, а справядлівымі яны будуць толькі калі яны пройдуць на нашых умовах, з нашым лідэрам.

Нейкая такая тактыка – парушэнне накінутых рэжымам правілаў гульні – падрывала б сістэму мацней за легальную агітацыю. Дыктатары не прайграюць на правілах, яны прайграюць без правілаў.

Што Аўтуховіч быў бы моцным лідэрам, ён давёў.


Барыс Тумар

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не адпавядае крытэрам мадам Ярмошынай? Тым лепей. Піша Барыс Тумар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика