Памылка праваабаронцаў
06.05.2010 20:38
—
Разное
|
6 мая ў Вярхоўным судзе быў агучаны прысуд па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку. З абвінавачаных былі знятыя абсурдныя абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў і падпалаў.
У следства засталося толькі пяць няшчасных патронаў, знойдзеных у сейфе прадпрымальніка. Такі прысуд — гэта фактычнае апраўданне Аўтуховіча, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Сёння ўжо ні для каго няма сумневаў, што гэтая справа палітычная. Занадта нязручным быў гэты чалавек для многіх. Ён сабраў багатае дасье ледзь не на кожнага ваўкавыскага чыноўніка. Думалі, што ён зламаецца пасля першага тэрміну, а не зламаўся. Вось і ўзнік гэты «гранатамёт». А ўспомніце ад пачатку, як праваабаронцы шушукаліся між сабой, што прызнаваць Аўтуховіча палітвязням нельга. Ні «Вясна», ні БХК па сённяшні момант так і не прынялі ніякіх заяваў па гэтай справе.«Пачнецца суд і вы там такое пабачыце!», — казалі яны прыватна. А на судзе ж мы пабачылі, што ўсе абвінавачванні рассыпаліся. Яны грунтаваліся на паказаннях аднаго чалавека. Блытаных і часам фантастычных. Абсалютная большасць сведак заяўляла пра ціск на іх пры выбіванні паказанняў. Але ў Беларусі апраўдальных прысудаў выносіцца менш за працэнт. Вось і цяпер знайшліся гэтыя патроны. Памылка праваабаронцаў ледзь не стала фатальнай. Тым не менш, знайшлося шмат людзей, што да канца верылі ў сумленнасць Аўтуховіча.Сёння ўсё незалежнае грамадства, а таксама заходнія структуры павінны дамагацца скарэйшага вызвалення Аўтуховіча, Асіпенкі і Казлова з‑за кратаў. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пачнецца суд над Аўтуховічам і вы там такое пабачыце!», — казалі прыватна праваабаронцы.
|
|