Рух на дарогах Мінска 12‑16 мая будзе моцна абмежаваны. 21.by

Рух на дарогах Мінска 12‑16 мая будзе моцна абмежаваны

12.05.2010 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з візітам у Беларусь прэзідэнта В’етнама Нгуен Мінь Чыета.

12 мая каля 18.00 будзе абмежаваны рух па пр. Незалежнасці і вонкавым кальцы МКАД, 13 мая прыкладна з 12.00 да 14.00 — па пр. Пераможцаў і пр. Незалежнасці.

Таксама 13 мая з 16.00 перакрыюць рух на МКАД, пр. Пераможцаў і плошчы Незалежнасці, а ў 19.00 — у раёне плошчы Перамогі.

На гэтай жа плошчы абмежаванні па руху будуць і 14 мая ў 9.30, а ў 16.00 — паблізу плошчы Кастрычніцкай па пр.Пераможцаў і пр.Незалежнасці. Пры наведванні в’етнамскім лідэрам комплексу «Мінск‑Арэна» у 17.00 14 мая абмяжуюць рух па пр.Пераможцаў, вул.Нарачанскай і Праектаванай

Часовыя абмежаванні руху транспарту па МКАД у напрамку Лагойскай шашы будуць 15 мая а 9.00, а 16 мая ў 8.00 перакрыюць дарогі па маршруце МКАД — пр.Незалежнасці ‑‑ Маскоўская шаша ‑‑ Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху паставіцца да часовых абмежаванняў з разуменнем і загадзя планаваць маршруты перасоўвання.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з візітам у Беларусь прэзідэнта В’етнама Нгуен Мінь Чыета.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика