Дажджы хутка скончацца
19.05.2010 14:01
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 мая ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах, днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 17—23°С.У Мінску 20 мая воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 20—22°С. У наступныя двое сутак, 21—22 мая, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 22‑га ў паўднёва‑ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°С, днём плюс 21—26°С. У Мінску 21 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 22—24°СЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 20—22 мая.
|
|