А ў пачатку наступнага тыдня зноў задажджыць
28.05.2010 14:47
—
Разное
|
У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я ў Беларусі пагоршыць чарговы атлантычны цыклон, цэнтр якога будзе размяшчацца над тэрыторыяй Польшчы. У панядзелак, 31 мая, у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. Прагрымяць навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9‑16 градусаў. Днём у панядзелак, 31 мая, чакаецца 15‑22 градусы цяпла, у Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 25 градусаў. Па папярэдніх разліках, у першыя чэрвеньскія дні характар надвор’я істотна не зменіцца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 8‑15 градусаў цяпла, днём — 15‑22 градусы вышэй за нуль, і толькі на ўсходзе краіны слупок тэрмометра падымецца да 26‑28 градусаў .‑ БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак — моцныя дажджы. |
|