Чарніцы і лісічкі падаражаюць. 21.by

Чарніцы і лісічкі падаражаюць

17.06.2010 07:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі павышаны мінімальныя закупачныя цэны на дзікарослыя расліны і грыбы ўраджаю 2010 года.

Гэта зацверджана сумеснай пастановай Міністэрства эканомікі, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя № 97/13/27/56.

Як паведаміла прэс‑служба Мінэканомікі, у параўнанні з 2009 годам мінімальныя закупачныя цэны на грыбы свежыя ў сярэднім узраслі на 10,4%.

За кілаграм лісічак нарыхтоўшчыкі дадуць мінімум 3.000 рублёў, белых грыбоў — 3.500, падасінавікаў, падбярозавікаў, маслякоў і іншых грыбоў — 1.000.

На ягады свежыя цэны ўзняты ў сярэднім на 5%. Кілаграм чарніц каштуе мінімум 2.600 рублёў, журавін — 1.900, брусніц — 1.800.

На лекавую раслінную сыравіну цэны ўзняты ў сярэднім на 8,1%. Кілаграм бярозавых пупышак прымуць мінімум за 20.000 рублёў, кветак сухацвету — 10.000, карэнішчаў валяр’яну — 12.500, пладоў глогу — 7.200, кветак календулы — 7.200, кветак ліпы — 17.000, каранёў дзьмухаўцу — 7.200 рублёў.

На тэхнічную раслінную сыравіну, якая патрабуе ачысткі, сартавання, дапрацоўкі, мінімальныя закупачныя цэны павышаны ў сярэднім на 3,2%. За кілаграм парасткаў багуну балотнага дадуць 1.950 рублёў, бярозавага грыба (чага) — 1.650, травы святаянніку — 1.650, лістоў крапівы — 1.500, лістоў талакнянкі — 2.850, травы крываўніку — 1.000, травы хвашчу палявога — 1.050 рублёў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі павышаны мінімальныя закупачныя цэны на дзікарослыя расліны і грыбы ўраджаю 2010 года. Гэта зацверджана сумеснай пастановай Міністэрства эканомікі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика