У найбліжэйшыя двое сутак — моцныя дажджы
24.06.2010 15:23
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях да 20°С; днём ад 18°С — па захадзе да 30°С — па ўсходзе краіны. У Мінску 25 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С, днём 22—24°С. У наступныя двое сутак, 26—27 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С, днём ад 19°С — па захадзе да 30°С па — усходзе краіны. У Мінску 26 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°С, днём каля 25°С. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя...
|
|